"Міліцэйская" каманда дастаткова перспектыўная. Яна мае неслабы склад гульцоў і нацэльваецца на высокія месцы. У стартавых трох турах гарадзенцы ўжо спазналі і радасць перамогі, і нічыю, і горыч паразы. "Вітэн" жа мае 7 пунктаў і займае 3-ці радок табліцы. Каманды сустракаліся двойчы, летась у чэмпіянаце краіны, і абодва разы "чырвона-чорныя" пераўзыходзілі свайго суперніка: 3:2 і 6:2. Затым аршанцы гулялі з гарадзенцамі ў таварыскім матчы напярэдадні новага чэмпіянату-2016/17.
Гульня "Вітэн" - "УУС-Дынама" пройдзе 24-га верасня ў спартовым комплексе "Алімпіец" (вул.Леніна, 79) і пачнецца а 14:00. Кошт квітка - 1 рубель 50 капеек.