15:00

+1

8 м/с

981 гПа

18:00

+1

7 м/с

981 гПа

21:00

-0

5 м/с

980 гПа

00:00

-0

3 м/с

979 гПа

03:00

-1

2 м/с

978 гПа

Орша, Спорт

Сустрэча са "Смаргонню"

23.09.2016 09:22

2218 праглядаў, 1 каментар

Матч "Оршы" са "Смаргонню" адбудзецца не 24, а 25 верасня. Анансуем яго для сваіх чытачоў.

У чэмпіянатах Беларусі аршанцы дагэтуль сустракаліся са смаргонцамі 5 разоў. У 2005 годзе аршанцы здабылі гасцявую перамогу 3:2, аднак на сваім полі прайгралі 0:5. Наступны раз каманды сустрэліся праз дзесяць год. У 2005-м смаргонцы не пашкадавалі "ільняных" на сваім полі - 6:0, а матч у Оршы скончыўся ўнічыю 1:1. У чэмпіянаце-2016 "Орша" стартавала цудоўна і доўга не мела паразаў, аднак менавіта матч сёмага туру ў Смаргоні быў першым няўдалым - 0:3.

Такім чынам, у пяці папярэдніх матчах "Орша" толькі аднойчы перамагала смаргонцаў, агульны баланс такі: +1=1-3, 4-17 на карысць "Смаргоні".

Але гульня першага кола сезону-2016 была скандальнай. Менавіта пасля яе "Смаргонь" улезла ў адну непрыемную гісторыю. Тады праз некалькі дзён адбылося затрыманне траіх чалавек - главы дэпартамента інспектавання і судзейства Беларускай федэрацыі футбола Андрэя Жукава, арбітра Андрэя Сарокі, які абслугоўваў матч "Смаргонь" - "Орша" (3:0) і галоўнага трэнера смаргонцаў Мікалая Рындзюка. У праваахоўных органах правяраўся шэраг паведамленняў пра нячыстую гульню, у тым ліку пад падазрэнне трапіў і матч "Смаргонь" - "Орша", які скончыўся з лікам 3:0 на карысць смаргонцаў.

Арбітр Сарока тады быў выпушчаны, а галоўны трэнер "Оршы" Юрый Канаплёў і яго асістэнт Сяргей Чавідаеў пасля буйной паразы мелі шэраг прэтэнзій да суддзі, які, на іх думку, засудзіў "Оршу" і дапамог "Смаргоні" зарабіць тры пункты ў табліцу. Рулявы "Смаргоні" Мікалай Рындзюк, як і Сарока, быў пераведзены са стану абвінавачваемых у стан сведкаў па справе Жукава, а Беларуская федэрацыя футбола парэкамендавала смаргонцам адхіліць Рындзюка ад трэнерства на час расследвання крымінальнай справы, што і было зроблена. На дадзены момант абавязкі трэнера ў "Смаргоні" выконвае Аляксей Дварэцкі.

Матч "Орша" - "Смаргонь" меўся адбыцца ў суботу, аднак супернік аршанцаў папрасіў федэрацыю перанесці матч на нядзелю ў сувязі з выступленнем каманды ў Кубку Беларусі. БФФ пайшла насустрач "Смаргоні", але клубу гэта не дапамагло - ён без шанцаў у 1/8 фіналу прайграў "Слуцку" 0:3 і выбыў з турніра. Цяпер смаргонцы паспрабуюць здабыць перамогу на выездзе ў Оршу, матч прызначаны на 25-га верасня і пачнецца а 16:00. Гульня пройдзе на Гарадскім стадыёне нашага горада.

Падпішыся на навіны!

Падпішыся на навіны Оршы і рэгіёну і будзь першым, хто даведаецца самае важнае і цікавае

Обсуждение новости: Сустрэча са "Смаргонню"

Матч "Оршы" са "Смаргонню" адбудзецца не 24, а 25 верасня. Анансуем яго для сваіх чытачоў.

нет комментариев

станьте первым, кто начнёт обсужение

стать первым!

в соотеветсвии с действущим законодательством Республики Беларусь

комментарии могут оставлять только зарегистрированные пользователи

войти на сайт

ORSHA.EU - Оршанский региональный портал

При цитировании информации активная гиперссылка на orsha.eu обязательна. Использование материалов orsha.eu в коммерческих целях без письменного разрешения редакции не допускается

Если у Вас возникли вопросы по работе портала, есть пожелания и предложения или хотите прислать интересную новость - пишите на наш адрес электронной почты [email protected]

Пользовательское соглашение