Аршанскі "Ўзлёт" на чарговыя матчы 1-й лігі чэмпіянату Беларусі адправіўся ў госці да клуба АСДзЮШАР.
У першым матчы аршанцы прайгралі стартавую партыю 22:25, затое другую ўзялі на тай-брэйку 26:24. На гэтым супраціў скончыўся, бо ў астатніх партыях непадзельна панавалі гаспадары - 25:15 і 25:12. І вынік - 3:1.
А вось на другі дзень туру суперніцтва нібыта прайшло скрозь люстэрка. Аршанцы без праблемаў выйгралі стартавы сэт 25:17, другі выйгралі ў моцнай барацьбе 25:22, але трэці сэт прайгралі 23:25. Здавалася б, цяпер гаспадары не саступяць ані розыгрышу без сур'ёзнай барацьбы, аднак "Узлёт" перамог у партыі 25:18, выйграўшы і цэлы матч, таксама 3:1.
Абмен перамогамі, пасля 16 тураў аршанцы маюць 27 балаў і займаюць 4-ю пазіцыю. Калі ад 3-га месца, якое займае баранавіцкі "Лакаматыў" адставанне складае толькі 2 балы (49), то "Атлант-Д" і МАПІД набралі 41 і 40 пунктаў адпаведна.