У выходныя, 24 і 25 верасня "Арарат" праводзіў два матчы з "Віцебскам-2". Армянская каманда была фаварытам, таму няма нічога дзіўнага, што абодва матчы ў Оршы скончыліся перамогамі "чырвона-жоўта-сініх". Першы матч "Арарат" выйграў з лікам 5:1, другую сустрэчу ўзяў з лікам 8:5. На матчах прысутнічала каля 140 чалавек.
Падвоеная перамога дазволіла "Арарату" падняцца на 1-е месца ў турнірнай табліцы. Перамогі над віцяблянамі важныя яшчэ і з пункту гледжання сілы суперніка - пакуль гэта даволі моцны фарм-клуб, які трымаецца на 6-м радку табліцы.