15:00

+1

8 м/с

981 гПа

18:00

+1

7 м/с

981 гПа

21:00

-0

5 м/с

980 гПа

00:00

-0

3 м/с

979 гПа

03:00

-1

2 м/с

978 гПа

Орша, Спорт

Салдаценка на вуліцах роднай Оршы

27.09.2016 11:28

3708 праглядаў, 4 каментара

Брамнік зборнай Беларусі па гандболе Вячаслаў Салдаценка з'явіўся на плакатах у роднай Оршы.

Аршанец Вячаслаў Салдаценка выхоўваўся ў спартовай дзіцяча-юнацкай школе роднага горада, менавіта адсюль ён трапіў у легендарны менскі СКА, а затым у зборную Беларусі. Сёлета Вячаслаў быў прызнаны лепшым маладым галкіперам свету, да чаго прыклалі сваю руку і шаноўныя чытачы orsha.eu, якія галасавалі за Славу ў інтэрнэце.

У выніку наш зямляк быў прызнаны лепшым у сваім амплуа сярод маладых гандбалістаў, а ягоны клуб - сталічны СКА прыдумаў неблагую ідэю - размясціць фотапартрэты лепшых гульцоў клуба на шчытах у іх родных гарадах. Такім чынам, два гандбалісты СКА і зборнай Беларусі брамнік Вячаслаў Салдаценка і левы паўсярэдні Аляксей Хадкевіч цяпер маюць "асабістыя" шчыты ў роднай Оршы. Адзін з такіх плакатаў з Вячаславам Салдаценкам, напрыклад, размешчаны ў раёне "Раніца".

Падпішыся на навіны!

Падпішыся на навіны Оршы і рэгіёну і будзь першым, хто даведаецца самае важнае і цікавае

Обсуждение новости: Салдаценка на вуліцах роднай Оршы

Брамнік зборнай Беларусі па гандболе Вячаслаў Салдаценка з'явіўся на плакатах у роднай Оршы.

нет комментариев

станьте первым, кто начнёт обсужение

стать первым!

в соотеветсвии с действущим законодательством Республики Беларусь

комментарии могут оставлять только зарегистрированные пользователи

войти на сайт

ORSHA.EU - Оршанский региональный портал

При цитировании информации активная гиперссылка на orsha.eu обязательна. Использование материалов orsha.eu в коммерческих целях без письменного разрешения редакции не допускается

Если у Вас возникли вопросы по работе портала, есть пожелания и предложения или хотите прислать интересную новость - пишите на наш адрес электронной почты [email protected]

Пользовательское соглашение