12:00

-3

7 м/с

1006 гПа

15:00

-2

7 м/с

1004 гПа

18:00

-1

7 м/с

1003 гПа

21:00

-1

6 м/с

1003 гПа

00:00

-2

6 м/с

1003 гПа

Орша, Грамадства

Баявік "ЛНР" зноў быў у Оршы

27.09.2016 13:36

4580 праглядаў, 70 каментароў

Баявік "ЛНР" з пазыўным "Пушкін" чарговы раз наведаў Оршу.

У кастрычніку 2015 года Іван Яравы з пазыўным "Пушкін", які ваяваў на баку баевікоў так званай "Луганскай народнай рэспублікі", быў затрыманы ў Оршы, але затым адпушчаны на волю без прад'яўлення якіх-кольвечы абвінавачванняў. У інтэрв'ю "Радыё Свабода" ў той раз Яравы адзначыўся такімі пасажамі як "мне гэтая Беларусь не патрэбная" і "следчы ведаў, што я вярнуся ваяваць на Данбас".

"Пушкін" сапраўды вярнуўся на вайну, але ўвосень 2016 года зноў вярнуўся ў Беларусь. Ён зноў збіраўся даць інтэрв'ю "Радыё Свабода", быў на вакзале ў Оршы, тут сеў у цягнік да Менска, але да сталіцы не даехаў. Праз пэўны час журналісты даведаліся, што Яравы знаходзіцца ў Круглым Магілёўскай вобласці, дзе пражываў да вайны. Каментары даваць адмаўляецца. Што адбылося з баевіком "ЛНР" і які стан яго здароўя цяпер - пакуль загадка.

Фота "РС".

Тым часам у красавіку ў Беларусі былі прынятыя папраўкі ў Крымінальны кодэкс, якія дазваляюць прыцягнуць да адказнасці фактычна любога беларуса, калі той браў удзел у ваенных дзеяннях на тэрыторыі іншай краіны — незалежна ад таго, атрымліваў ён за гэта грошы ці не. Цяпер за ўдзел у ваенным канфлікце суд зможа пакараць 5 гадамі зняволення, а за вербаванне добраахвотнікаў — 10 гадамі. Тым не менш, пакуль ніхто з беларусаў, якія ваявалі за самаабвешчаныя і падтрыманыя Расеяй "ЛНР" і "ДНР" не панёс ніякага пакарання. А сваякі нашых землякоў, якія ваявалі ці ваююць на баку Украіны, падвяргаюцца пэўнаму пераследу. Зрэшты, трэба прызнаць - вобшукі былі і ў Круглым у доме байца "ЛНР" Івана Яравога.

Падпішыся на навіны!

Падпішыся на навіны Оршы і рэгіёну і будзь першым, хто даведаецца самае важнае і цікавае

Обсуждение новости: Баявік "ЛНР" зноў быў у Оршы

Баявік "ЛНР" з пазыўным "Пушкін" чарговы раз наведаў Оршу.

нет комментариев

станьте первым, кто начнёт обсужение

стать первым!

в соотеветсвии с действущим законодательством Республики Беларусь

комментарии могут оставлять только зарегистрированные пользователи

войти на сайт

ORSHA.EU - Оршанский региональный портал

При цитировании информации активная гиперссылка на orsha.eu обязательна. Использование материалов orsha.eu в коммерческих целях без письменного разрешения редакции не допускается

Если у Вас возникли вопросы по работе портала, есть пожелания и предложения или хотите прислать интересную новость - пишите на наш адрес электронной почты [email protected]

Пользовательское соглашение