Аршанскі "Вітэн" у спартовым комплексе "Алімпіец" прымаў гарадзенскі "УУС-Дынама". Чакалася ўпартая барацьба, аднак "Вітэн" "справіўся" і без яе. Аршанцы забілі ў браму "міліцыянтаў" 7 галоў і перамаглі 7:0! Два галы забіў Гусакоў, па адным Еўдакімаў, Чарніенка, Дунаеў, Цікурышвілі і Падалінскі. Прычым "Вітэн" вырашыў лёс сустрэчы за 6 першых хвілін, калі вёў ужо 4:0. Аднак ёсць і непрыемная навіна - дыспетчар каманды Андрэй Чарніенка атрымаў траўму калена.
"Вітэн" пасля чатырох тураў займае 2-е месца ў табліцы, вышэй толькі ВРЗ, які выйграў усе матчы і апярэджвае аршанцаў на 2 пункты.