Кубак Беларусі як заўсёды адбудзецца 1 і 2 кастрычніка. Два дні майстры мотакроса з Беларусі, краін Балтыі, Заходняй Еўропы і Расеі будуць змагацца за перамогу. Традыцыйна, спаборніцтвы будуць адбывацца на трасе на Куцейне. Цікава, што ў гэты раз у Кубку будуць і два класы для крайніх узростаў - 50 куб.см (для дзяцей 6-8 гадоў) і "Ветэран" для гоншчыкаў сталага веку.
Праграма Кубка Рэспублікі Беларусь па мотакросе:
1 кастрычніка, 11.00 - трэніровачныя заезды.
12.45 - пачатак заездаў у класах: 50 куб.см; 65 куб.см; 125 куб.см (юнакі); "Матацыкл з каляскай"; "АТV Sport", "Юніёр"; "Нацыянал".
2 кастрычніка, 10.30 - трэніровачныя заезды.
12.00 - адкрыццё спаборніцтваў.
12.45 - пачатак заездаў у класах: 85 куб. см; 125 куб. см (мужчыны); "OPEN"; "Хобі"; "Ветэран".