На выходных, 1 і 2 кастрычніка, "Орша" і "Вітэн" згуляюць выязныя матчы супраць гомельскіх клубаў. У першы дзень новага месяца "Вітэн" правядзе выязны матч супраць БЧ, пачатак сустрэчы ў спартовым комплексе "Лакаматыў" а 14-й гадзіне. На дадзены момант БЧ мае 9 пунктаў і займае 6-е месца ў табліцы. "Вітэн" на 2-й пазіцыі і мае 10 пунктаў. БЧ — адзін з найболей прынцыповых супернікаў для "Вітэна", гомельскі клуб адзін з прэтэндэнтаў на залатыя медалі чэмпіянату Беларусі.
2-га кастрычніка на поле СДзЮШАР-8 выйдзе "Орша", каб згуляць супраць ГЧТ. Супернікі правялі ўжо 9 матчаў, і толькі 1 выйграла "Орша". 5 матчаў выйгралі чыгуначнікі Гомеля, у 3-х матчах была зафіксавана нічыя. На дадзены момант "Орша" займае 7-е месца з 28 пунктамі. ГЧТ мае 36 і займае 3-ці радок. Да 2-га месца, якое дае права выхаду ў Вышэйшую лігу, ГЧТ адасабляюць 10 пунктаў. пачатак сустрэчы ГЧТ - "Орша" а 16:00.