У гомельскім спартовым комплексе "Лакаматыў" сустракаліся прэтэндэнты на медалі чэмпіянату Беларусі па міні-футболе. Гомельскі БЧ прымаў аршанскі "Вітэн". Матч быў упартым і скончыўся з вельмі рэдкім для міні-футбола лікам, каманды так і не забілі ніводнага мяча - 0:0.
Канкурэнты балы набралі, у выніку БЧ адкаціўся на 7-е месца, а "Вітэн" выпаў з тройкі і цяпер займае 5-ю пазіцыю. А на вяршыні табліцы адразу чатыры каманды: "Дарожнік", "Лідсельмаш", МАПІД і ВРЗ набралі па 12 пунктаў і ўзначальваюць турнір. Далей адразу ідзе "Вітэн", у якога 11 пунктаў. Менскае "Дынама-БНТУ" і светлагорскі ЦКК прайгралі ўсе пяць матчаў на старце чэмпіянату і замыкаюць табліцу.