12:00

-3

7 м/с

1006 гПа

15:00

-2

7 м/с

1004 гПа

18:00

-1

7 м/с

1003 гПа

21:00

-1

6 м/с

1003 гПа

00:00

-2

6 м/с

1003 гПа

Беларусь, Грамадства

З казакамі разабраліся

04.10.2016 17:42

3207 праглядаў, 3 каментара

Казак, які вазіў беларускіх дзяцей на навучанне да фашыстаў, скардзіцца на беларускія ўлады

Гаворка ідзе пра артыкул Аляксандра Шаўчэнкі на расійскім шавіністычным сайце карпарацыі "Енот". Аляксандар Шаўчэнка - казак з кампаніі сямейства Гаўрыліных, якія за апошні год патрапілі ў некалькі медыйных скандалаў. Упершыню ўвагу журналістаў Шаўчэнка прыцягнуў разам з Гаўрылінамі пасля сустрэчы са школьнікамі ў СШ №19 г. Оршы. Тады казакі раздавалі дзецям расійскія медалі, дэманстравалі сумніўную сімволіку, што і выклікала вялікі грамадскі рэзананс. Атрымаўшы шмат крытыкі ў свой бок, ад гэтых казакоў паспяшаліся адхрысціцца як царкоўныя органы, пры якіх клубы ствараліся і працавалі, так і афіцыйныя асобы.

Але не прайшло і году, як гэтая кампанія патрапіла ў яшчэ адзін скандал - яны адпраўлялі дзяцей з Беларусі, у тым ліку, з Аршаншчыны ў ваенна-патрыятычныя лагеры ў Падмаскоўі дзе інструктарамі для іх былі фашысты і садысты, маючыя досвед баявых дзеянняў на баку ДНР-ЛНР. Пасля гэтага выпадку меры прынялі і органы аховы правапарадку. Афіцыйна да адказнасці прыцягнуты ніхто не быў, але па выніках з'явіўся артыкул Шаўчэнкі, які распавёў што па факту дзейнасць гэтых казакоў прыпынена. У сваім артыкуле Шаўчэнка нападае на журналістаў, канкрэтна на газету "Наша Ніва", называючы, іх работу "прамымі даносамі". Не абыйшлося і без смешнага: Шаўчэнка ўсур'ёз абвінавачвае "Нашу Ніву" ў супрацоўніцтве з "Ісламскай дзяржавай". Менавіта з артыкуламі журналістаў Шаўчэнка звязвае шэраг праблемаў у казацкіх клубах, так, у 2014 годзе пробашч Друцкай праваслаўнай царквы не дапусціў кампанію Гаўрыліных да ўдзелу ў "Друцкіх зборах", пры гэтым, менавіта пры гэтай царкве іх клуб і ствараўся ў свой час. Далей казакі страцілі афіцыйны статус пры Віцебскай епархіі. А потым да непрыемнасцяў далучылася МУС. Афіцыйных прэтэнзій да гэтай кампаніі міліцыя не мае, але па словах Шаўчэнкі, у прыватнай размове кіраўнікам клубаў было сказана, што яны пад падазрэннем, і пры новай "інфармацыйнай нагодзе" да іх будуць прыменены меры ажно да дэпартацыі (казакі - грамадзяне Расіі). У выніку, клубы Гаўрыліных спынілі сваю дзейнасць.

Шаўчэнка ў артыкуле ўскосна абвінавачвае беларускія ўлады ў такім націску на казакоў, а ў канцы артыкула выстаўляе прамое абвінавачанне ў: "спрыянні беларускіх уладаў русафобскай дзейнасці "Нашай Нівы", як і ўсёй беларускай апазіцыі"

Пры выказванні абвінавачання ўладам, Шаўчэнка звяртаецца да расійскіх спецслужбаў і паліцыі, просіць іх звярнуць увагу на гэтае "спрыянне".

На фота: Аляксандар Шаўчэнка (з права) разам з Гаўрылінымі ў СШ №19

Паводле артыкула nn.by

Падпішыся на навіны!

Падпішыся на навіны Оршы і рэгіёну і будзь першым, хто даведаецца самае важнае і цікавае

Обсуждение новости: З казакамі разабраліся

Казак, які вазіў беларускіх дзяцей на навучанне да фашыстаў, скардзіцца на беларускія ўлады

нет комментариев

станьте первым, кто начнёт обсужение

стать первым!

в соотеветсвии с действущим законодательством Республики Беларусь

комментарии могут оставлять только зарегистрированные пользователи

войти на сайт

ORSHA.EU - Оршанский региональный портал

При цитировании информации активная гиперссылка на orsha.eu обязательна. Использование материалов orsha.eu в коммерческих целях без письменного разрешения редакции не допускается

Если у Вас возникли вопросы по работе портала, есть пожелания и предложения или хотите прислать интересную новость - пишите на наш адрес электронной почты [email protected]

Пользовательское соглашение