25 і 26 студзеня чарговымі супернікамі аршанскага "Ўзлёта" па 1-й лізе беларускага валейбольнага чэмпіянату стане клуб Ваеннай Акадэміі з Менску. Гульні пройдуць у Оршы ў спорткомплексе на вуліцы Якубоўскага. Суботні матч стартуе а 18-й гадзіне, нядзельны - аб 11-й.
На дадзены момант "Узлёт" займае 4-е месца, маючы 27 балаў. Адставанне ад 3-й пазіцыі, якая можа даць магчымасць гуляць у вышэйшым дывізіёне, складае 2 пункты. Ваенная Акадэмія займае апошняе, 8-е месца з 3 баламі.