Другі дзень Кубка Беларусі па мотакросе быў насычаны на падзеі. Кубак Беларусі атрымаўся ўдалым, а аршанцы, як і заўсёды, актыўна прыходзілі паглядзець за гонкамі мотакросераў. Наш карэспандэнт наведаў і другі дзень спаборніцтваў і дзеліцца здымкамі з чытачамі.
Траса “Куцеенка” стала даўно вядомай на ўсю Беларусь, на ёй рэгулярна, два разы на год праводзяцца спаборніцтвы па мота- і аўтакросе беларускага і еўрапейскага маштабаў.