Сёння - 5 кастрычніка - у Беларусі распачынаецца "Тыдзень супрацьсмяротнага пакарання". Традыцыйна, праваабаронцы правядуць вялікі шэраг мерапрыемстваў у розных гарадах краіны і за мяжой.
Прэзентацыйны плакат "Тыдня" на гэты раз аформлены выявай аршанскіх Кабылякоў - месца дзе пад час будаўніцтва чыгуначнай дарогі былі выяўлены целы растраляных у часы сталінскіх рэпрэсіяў. Дарога так і не была дабудаваная - пераўтварылася ў тупік, як у тупік пераўтварылася і жыццё людзей растраляных тут.