У суботу, 8-га кастрычніка футбольны клуб "Орша" на Гарадскім стадыёне прыме абсалютнага аўтсайдэра 1-й лігі "Ашмяны". Тое, што ашмянцы па выніках гэтага сезону адправяцца на паніжэнне, не складае ніякіх пытанняў - за 21 матч бліжэйшы супернік "сіня-белых" набраў усяго 6 ачкоў. Аршанцы маюць 28 пунктаў, займаюць 7-е месца. У каманды Юрыя Канаплёва някепскія перспектывы ўвайсці ў топ-5 па выніках чэмпіянату. Нагадаем, раней "Орша" ніколі не займала ў 1-й лізе месца, вышэйшае за 8-е.
"Орша" і "Ашмяны" дагэтуль сустракаліся толькі аднойчы - у першым коле сёлетняга чэмпіянату. Тады аршанцы ў гасцях не пакінулі ніякіх шанцаў супернікам - 4:1. Матч "Орша" - "Ашмяны" адбудзецца на Гарадскім стадыёне 8-га кастрычніка, пачатак а 15:00.