У матчы 22-га туру "Орша" прымала аўтсайдэра чэмпіянату "Ашмяны", якія блізкія да растання з 1-й лігай. Праблемай матч не стаў. На 22-й хвіліне Аляксандр Кучараў адкрыў лік, а пасля гэтага "Оршу" было ўжо не стрымаць. На 26-й забівае Аляксей Хадневіч, Міхаіл Краўчук праз пяць хвілін робіць лік разгромным. Да канца першага тайму па голе забілі яшчэ Максім Грачыха і зноў Хадневіч. У другім тайме на 61-й хвіліне забіў Дзмітрый Жданок, а на 89-й вызначыўся Сяргей Гігевіч, які выйшаў на замену.
Аршанцы перамаглі ўпэўнена 7:0. Параза "Зоркі-БДУ" ад "Ліды" таксама дапамагла аршанцам у табліцы. "Сіня-белыя" выйшлі на 5-е месца. Нападнік аршанцаў Аляксей Хадневіч, які забіў 15 галоў, займае другое месца ў табліцы бамбардзіраў. Больш забіў толькі Мурат Хотаў з магілёўскага "Дняпра", у яго на рахунку 16 галоў.
У гэтым туры стала вядома, што "Гомель" і магілёўскі "Дняпро" выходзяць у Вышэйшую лігу.