У гэтым годзе ў турніры прымаюць удзел шахматысты з Расіі, Украіны, Малдовы, Эстоніі, Латвіі,Туркменістана, Азербайджана, Беларусі - усяго 330 гульцоў. У беларускай камандзе - больш за 40 аршанскіх аматараў шахмат.
Адкрыццё турніру адбылося 20 студзеня. Выступаюць шахматысты ў асабістым і камандным першынствах ў розных узроставых катэгорыях. Самаму малодшаму гульцу 8 гадоў , найстарэйшы - даўно ў пенсійным узросце. Ужо сыграны шахматныя партыі трох тураў , якія праводзяцца па швейцарскай сістэме ў дзевяць тураў. Заключны тур адбудзецца ў нядзелю 26 студзеня. Тады ж у гарадскім Цэнтры культуры пройдзе цырымонія закрыцця фестывалю і ўрачыстае ўзнагароджанне пераможцаў.
Ганаровымі гасцямі турніру з'яўляюцца міжнародны майстар , трэнер школы Анатоля Карпава , алімпійскі чэмпіён сярод слабавідушчых , чэмпіён свету і Еўропы , заснавальнік шахматнага фестывалю ў Оршы Юрый Мяшкоў, а таксама пераможца ХІ міжнароднага турніру з нормай бала міжнароднага майстра па шахматах Ігар Швыроў.