Пройгрышам 0:4 Юрый Канаплёў, відавочна, застаўся вельмі незадаволены:
Перш за ўсё, хочацца павіншаваць “Дняпро” з выхадам у вышэйшую лігу! Лічу, што яны гэта зрабілі цалкам заслужана і па гульні. А па сённяшняй гульні ... Я проста не магу зразумець сваіх футбалістаў! Так ўпірацца ў першым тайме, а пасля другога гола ўзяць і проста апусціць рукі. Напэўна, мае футбалісты па ходзе матчу вырашылі, што гэтую гульню ўжо не выцягнуць, і сталі думаць пра наступную гульні з “Баранавічамі”. Я ў распранальні сказаў, што як бы не складалася сітуацыя, заўсёды трэба гуляць да канца. Калі мы так будзем кідаць матчы, то гульцы проста перастануць прагрэсаваць.
Выказаўся адносна матчу і галоўны трэнер “Дняпра” Аляксандр Сяднёў:
Дзякуй за віншаванні! У першым тайме нам, магчыма, не хапала эмоцый, каманда была трохі эмацыйна выхалашчанай. Адчувалася спусташэнне. Мы вельмі акуратна стараліся даць некаторым футбалістам адпачыць, аднак па вялікім рахунку не “ламалі” склад. Як вы бачылі, мы сёння выпусцілі ўсіх нашых маладых хлопцаў. Аляксандр Майбарада нядрэнна правёў свой адрэзак, аднак яму пакуль цяжкавата. Паставіўшы яго ў асноўны склад, я хацеў яму паказаць, што такое прафесійны футбол. Я спадзяюся, гэта дапаможа яму ў далейшым.