Даўнія супернікі сустрэнуцца на футбольным полі ўжо ў 34-м афіцыйным матчы. Дагэтуль аршанцы выйгралі 12 паядынкаў, іх супернікі 9, а яшчэ 13 сустрэч завяршыліся ўнічыю. Але па розніцы забітых-прапушчаных галоў нашы саступаюць “чырвона-сінім” 34:39.
Турнірнае становішча перад гэтым прынцыповым матчам лепей у “Оршы”, якая займае 5-е месца з 31 пунктам і ўпарта змагаецца, каб на ім застацца. “Баранавічы” на перадапошнім, 13-м месцы, яны маюць толькі 19 пунктаў. У папярэдніх турах каманды паўдзельнічалі ў разгромах. Аршанцы спачатку разграмілі “Ашмяны” 7:0, але затым саступілі “Дняпру” 0:4, а “Баранавічы” нечакана нанеслі паразу “Слоніму” 7:2.
Матч “Орша” – “Баранавічы” пройдзе 15-га кастрычніка на Гарадскім стадыёне Оршы і пачнецца а 15:00.