У Вышэйшай лізе (Дывізіёне 2) Беларусі па хакеі выступаюць два клубы з іншых краін. Гэта “Арарат” з Арменіі і “Энергія” з Літвы. Каманды з Ерэвана і Электрэная сустрэнуцца паміж сабой у Лядовай арэне Оршы, якая ў гэтым сезоне стала хатняй пляцоўкай армянскага калектыва. Матч паміж армянамі і літоўцамі адбудуцца 15 і 16 кастрычніка. Сустрэча ў суботу распачнецца а 17:00, у нядзелю а 13:00.
Па стане на 15-га кастрычніка “Арарат” займае 4-ты радок табліцы з нязначным адставаннем ад лідэраў, а “Энергія” на 8-м месцы. Кошт квітка на матч 1 рубель 20 капеек.