Аршанскі "Вітэн" правёў гасцявы матч з менскім "Дарожнікам". Аршанцы былі наперадзе 3:0, а таксама 4:1. Ды і наогул за ўсе 40 гульнявых хвілін "Дарожнік" ніколі не быў наперадзе. У выніку сустрэча скончылася ўнічыю 6:6. Галы за "Вітэн" забівалі Чарніека, Ліхач, Еўдакімаў, Гусакоў-2, Дзядзічкін.
Аршанцы ўпусцілі перамогу і цяпер маюць 12 пунктаў. "Чырвона-чорныя" адкаціліся ўжо на 7-е месца. "Дарожнік" з 16 пунктамі ўзначальвае турнірную табліцу.