У Віцебску адбыўся Кубак "ФРИЗХОЛД МАСТЕР", на якім выступіў і аршанскі клуб "Сяргееў В". У паўфінале аршанцы сустракаліся з ФСК "Победитель" і саступілі 58:78. Самым выніковым у "сяргееўцаў" стаў Андрэй Агеенка, які набраў 28 пунктаў. На жаль, барацьбу за кубак давялося адкласці. А вось у матчы за 3-е месца супраць ВДТУ "Сяргееў В" здолеў перамагчы. У вельмі ўпартай барацьбе віцябляне склалі зброю, прайграўшы 82:88 (11-12, 20-23, 17-19, 25-19, 9-15). Мікіта Рублеўскі набраў 21 пункт, а Андрэй Агеенка вызначыўся 20 баламі. Такім чынам, аршанскі "Сяргееў В" фінішаваў на кубку на 3-м месцы.
Перамогу ж святкавала расейская каманда АСА з Санкт-Пецярбурга. У фінале яна перагуляла ФСК "Победитель" 76:41.