На кросавай трасе Тулава пад Віцебскам 15-16 кастрычніка быў афіцыйна закрыты сезон па аўтакросавых гонках. Тут адбыўся фінальны, другі этап Кубка Беларусі. У Тулава добра выступіў шэраг аршанцаў. У класе "Нацыянальны 2000" Міхаіл Гайдук заваяваў золата. У дывізіёне "Д-1" Яўген Папкоў фінішаваў на трэцяй прыступцы п'едэстала, а той жа самы Міхаіл Гайдук, які і тут паспеў выступіць, стаў 5-м. Прадстаўнік каманды "Аршанскі ГРАНС" Віталь Жданаў стаў 2-м у класе "Д-2".
У агульнакамандным заліку не было роўных камандзе з Оршы "Mastercross"! Горад Барысаў стаў другім, а СДзЮСТШ Менска фінішавала на трэцім месцы.