Дадзеная тэма для абмеркаванняў ніколі і не здымалася з актуаліяй дня для тых, хто прысвяціў мотакросу і аўтакросу сваё жыццё. Як кажуць трэнеры гоншчыкаў, пераважна ў гэты спорт цяпер ідуць дзеці тых, хто сам удзельнічаў у разнастайных спаборніцтваў, зараджаюцца энергіяй бацькоў. Не так і часта займацца мота- і аўтакросам прыходзіць хлопчык альбо дзяўчынка, сярод сваякоў якіх няма нікога, хто б займаўся гэтым спортам. Фінансавае ж становішча не становіцца лепшым, хаця спаборніцтвы па дадзеных відах часцяком збіраюць сотні людзей. Надзвычайна папулярны мота- і аўтакрос у Оршы, у нашым горадзе расквітнела цэлая нізка маладых людзей, якія рэгулярна прывозяць медалі ды кубкі з рэспубліканскіх і нават міжнародных спаборніцтваў.
Аднак цяпер назіраецца зніжэнне колькасці ўдзельнікаў, зніжэнне прызавых фондаў. Не кожны трэнер адважваецца казаць адкрыта, аднак ёсць і відавочныя факты, якія сведчаць пра гэта. Напрыклад, у пачатку кастрычніка ў Оршы на трасе "Куцеенка" адбыўся Кубак Беларусі па мотакросе. Арганізатары замест звыклай лічбы ў 150 гоншчыкаў сабралі толькі 110. Нямала, але ўсё ж істотнае скарачэнне колькасці ахвотных пазмагацца за перамогу. Прадстаўнік Віцебскай абласной ДТСААФ Васіль Корабаў у размове з "Народнымі навінамі Віцебска" адзначае, што віцебскія гоншчыкі выступаюць стабільна, хаця й маюць праблемы:
Мы заўсёды выступаем стабільна. Фінансавыя цяжкасці ёсць ва ўсіх, але мы іх пераадольваем. Стараемся для людзей. Вядома, хацелася б, каб быў нейкі прызавы фонд для спартсменаў, таму што яны ўкладаюць шмат сваіх грошай. Мы гатовыя супрацоўнічаць з усімі, але ў партнёраў цяпер таксама цяжкае становішча.