Адборавы турнір на чэмпіянат Еўропы па футболе сярод дзяўчын, чый узрост не перавышае 19 гадоў, у адной з групаў прымае Беларусь. А канкрэтна – Орша і Магілёў. У Магілёве баталіі разгорнуцца на стадыёне “Спартак”, а ў Оршы дзяўчаты згуляюць на Гарадскім стадыёне. Акрамя гаспадыняў – зборнай Беларусі, у адборавай групе выступаюць Аўстрыя, Бельгія і Літва. Далей у элітны раўнд кваліфікацыі на Еўра пройдзе пераможца групы і 10 лепшых другіх месцаў з 11 адборавых груп.
Праграма матчаў у Оршы ўключае ў сябе тры матчы, кожны з іх – з удзелам зборнай Беларусі. 20-га кастрычніка а 16:00 беларуская каманда правядзе паядынак з аўстрыйкамі. 22-га кастрычніка а 16:00 будзе матч з дружынай Бельгіі. Нарэшце, 25-га кастрычніка зборная Беларусі згуляе з камандай Літвы. Пачатак гэтай сустрэчы а 18:00.
Уваход на ўсе матчы бясплатны.