Цікавы таварыскі матч чакае ўсіх аматараў футбола на Аршаншчыне. 22-га кастрычніка футбольны клуб "Орша" ў таварыскім паядынку сустрэнецца са зборнай Оршы. Гульня клуба 1-й лігі са зборнай горада запоўніць паўзу ў чэмпіянаце для "сіня-белых", якія наступную гульню правядуць толькі 29-га кастрычніка. За зборную горада згуляюць лепшыя футбалісты чэмпіянату раёна, які нядаўна скончыўся і пераможцам якога стаў "Лакаматыў". Лепшыя прадстаўнікі лепшых калектываў горада правераць свае сілы ў барацьбе з прафесіяналамі першай лігі.
Гульня пройдзе на стадыёне "Алімп" у Балбасава і пачнецца а 12-й гадзіне. Уваход вольны.