У Даўгаўпілсе (старая беларуская назва Дзвінск) скончыўся Х Міжнародны дзіцяча-юнацкі конкурс-фестываль цыркавога мастацтва PARAD ALLE. У фестывалі прынялі ўдзел 15 калектываў з Беларусі, Італіі, Латвіі, Расеі, Швецыі і Літвы. Гран-пры фестываля заваявала Дар’я Башкова – беларуска з Оршы, якая выканала эквілібр на катушках.
Выхаванка цыркавой студыі “Фантазёры” ўжо даўно вядомая сваім майстэрствам па-за межамі Оршы і Беларусі. У жніўні Дар’я выйграла Гран-пры міжнароднага цыркавога конкурсу "Brīnumu pilna pasaule", які адбыўся ў Рызе. Варта адзначыць таксама, што Латвія даўно і паспяхова праводзіць шэраг конкурсаў для майстроў цырку. Туды нярэдка прыязджаюць і прадстаўнікі Беларусі. На сайце Грани.LV можна паглядзець фотагалерэю здымкаў і імёны ўсіх пераможцаў PARAD ALLE.