Аршанцы няблага праводзяць сезон у 1-й лізе. Засталося згуляць два матчы – супраць менскага “Промня” дома і светлагорскага “Хіміка” ў гасцях. “Сіня-белыя” блізкія да ўсталявання найлепшага клубнага дасягнення за гісторыю выступленняў у чэмпіянатах незалежнай Беларусі. Дагэтуль вышэйшым месцам у чэмпіянаце было 8-е ў першай лізе 1996 года. На той момант дывізіён № 2 айчыннага футбола насіў назву “Другая ліга”, а цяперашняя Вышэйшая ліга называлася “Першай”.
Вось што пра дасягненне 20-гадовай даўніны паведамляе блог фанатаў “Оршы”:
Роўна 20 гадоў таму, у 1996-м пад афіцыйнай назвай "Максім-Легмаш" наш клуб заняў найвышэйшае пакуль для сябе месца ў чэмпіянатах незалежнай Беларусі. У Д2, якая цяпер называецца Першай лігай, а тады называлася Другой лігай, аршанцы два дзясяткі гадоў таму здабылі 8-е месца пад кіраўніцтвам трэнера Леаніда Барэйшы. І вось цяпер, праз 20 гадоў, пад кіраўніцтвам Юрыя Канаплёва "сіня-белыя" могуць пераўзысьці тое дасягненьне і падняцца вышэй за 8-ю пазіцыю. Цікава, што паміж чэмпіянатамі 1996 і 2016 гг. у Д2 шмат агульнага. І тады, і цяпер разам з аршанцамі гулялі магілёўскі тады яшчэ "Трансмаш" і "Гомель". Прычым гамельчукі тады занялі толькі 4-е месца. Ліга таксама была "кароткай", тады выступалі толькі 13 каманд, цяпер 14. Таксама быў яўны аўтсайдэр - "Будаўнік" са Старых Дарог, які прайграў усе 24 матчы. Цяпер яўна адсталі ад усіх супернікаў "Ашмяны".
Акрамя таго, блог прыводзіць статыстыку ўсіх, хто гуляў за “Максім-Орша” ў тым паспяховым 1996-м.
Анонс матчу “Орша” – “Прамень” (Менск).
Турнірная табліца чэмпіянату-2016 за два туры да фінішу.