Турнір праходзіў ужо ў 12-ты раз. 7 розных катэгорый і 9 тураў спаборніцтваў. Прадстаўляем вам вынікі "Оршы-2014".
Турнір "А" сярод дарослых шахматыстаў завяршыўся перамогай Юрыя Борсука з Рагачова, лепшы вынік сярод аршанцаў паказаў Рычард Чарлёнак - 11-е месца.
Турнір В (1998-2003 гады нараджэння) выйграў аршанец Павел Бабянкоў.
Турнір С (2002-2003 гады нараджэння) скончыўся вікторыяй Вольгі Бадэлька з Магілёва. Аршанец Вячаслаў Зарубіцкі стаў 2-м.
У турніры D (2004-2005) выйграў Руслан Яраш з расейскага Чарапаўца. Лепшым з аршанцаў стаў Мікіта Рабчыкаў - 19-я пазіцыя.
Турнір Е з вялікай перавагай у цэлы бал выйграў Арцём Сіняўскі з Менску. Міхей Навуменка з Оршы заняў 9-е месца.
Турнір з нормай майстра выйграў Іван Розум з Расеі, аршанец Станіслаў Цыганчук быў лепшым сярод беларусаў - 4-е месца.
Рэйтынгавы турнір завяршыўся перамогай беларуса Аляксея Чэрапава.
Орша стала першай у камандным турніры, другое месца занялі шахматысты Менска, трэцяе - Смаленска.