У 10-м туры Вышэйшай лігі чэмпіянату Беларусі па міні-футболе аршанскі “Вітэн” перамог важнага канкурэнта “Лідсельмаш”. Гульня развівалася настолькі пакручаста, што ніхто не мог гарантаваць перамогу ні аднаму з бакоў. На пачатку сустрэчы аршанцы вялі 2:0 дзякуючы галам Еўдакімава і Дзядзічкіна. Затым лідзяне правялі адразу тры галы. Цікурышвілі на 28-й зраўняў лік – 3:3. Апошнія дзесяць хвілін сталі “трылерам” – на 33-й Гусакоў выводзіць “Вітэн” наперад, Чарніенка забівае на 39-й у пустую браму, і госці вызначаюцца голам прэстыжу. “Вітэн” здабывае важную перамогу 5:4.
"Вітэн" мае 19 пунктаў і займае 6-е месца.