Аляксей Хадневіч, які раней выступаў за менскую "Зорку-БДУ", "Смалявічы" і іншыя клубы, сезон 2016 года правёў у "Оршы". У сіня-белай футболцы новага клуба форвард забіў 16 галоў, 4 з якіх правёў з пенальці. Бліжэйшы па паказчыках галеадор аршанцаў, Аляксандр Кучараў забіў толькі 5 галоў. У матчы першай паловы сезону супраць "Промня" ў Менску Аляксей Хадневіч нават быў у ролі брамніка. Справа ў тым, што на пачатку сустрэчы быў выдалены брамнік Яўген Гудзенка, а другога брамніка ў складзе аршанцаў тады не было.
Столькі ж - 16 мячоў - было на рахунку Аляксандра Лужанкова, калі "Орша" падымалася з 2-й лігі ў 1-ю ў 2014 годзе. Больш за Хадневіча ў 1-й лізе чэмпіянату забіў толькі форвард магілёўскага "Дняпра" Мурат Хотаў, у яго 18 галоў. Яўген Барсукоў з "Гомеля" забіў 10 галоў.