Ерэванскі "Арарат", які выступае ў Вышэйшай лізе чэмпіянату Беларусі, праводзіць свае хатнія матчы ў Оршы. На гэты раз армяне сустрэнуцца з менскім "Юніёрам" - выхаванцамі адной з лепшых школаў Беларусі, фактычна дублюючым складам тытулаванага менскага "Юнацтва". "Арарат" і "Юніёр" з'яўляюцца канкурэнтамі, месца абодвух клубаў - уверсе табліцы. Пакуль армяне саступаюць "Юніёру" 5 пунктаў, акрамя таго, у менскага калектыва цэлыя 4 матчы ў запасе, за якія гандыкап можа ўзрасці.
Матч 12-га лістапада пачнецца а 17:00, 13-га каманды пачнуць матч а 13:00. Квіток на гульню "Арарат" - "Юніёр" каштуе 1 рубель 20 капеек.