Савет Міністраў пастановай №912 ад 9 лiстапада 2016 года зацвердзіў графік пераносу рабочых дзён у 2017 годзе. Згодна з дакументам, працоўныя дні ў 2017 годзе пераносяцца з панядзелка 2 студзеня на суботу 21 студзеня; з панядзелка 24 красавіка на суботу, 29 красавіка, з панядзелка 8 траўня на суботу 6 траўня; з панядзелка 6 лістапада на суботу 4 лістапада. Арганізацыям прадастаўлена права з улікам спецыфікі вытворчасці (работы) ажыццяўляць перанос рабочых дзён у іншым парадку ў адпаведнасці з заканадаўствам, інфармуе афіцыйны сайт Урада.
Пастанова прынята згодна з ч.6 ст.136 Працоўнага кодэкса Рэспублікі Беларусь.