Стартаваў Кубак свету па велатрэку. Беларуска Таццяна Шаракова на 1-м этапе ў Глазга (Шатландыя) двойчы здолела трапіць на п'едэстал. У індывідуальнай гонцы пераследу яна "перабіла" "п'едэстальныя" памкненні Эмілі Нэльсан з Вялікабрытаніі і стала трэцяй. Таксама "бронзу" аршанка ўзяла і ў гонцы па балах. Яе вынік - 119 пунктаў.
Наступны, 2-гі этап Кубка свету па велатрэку адбудзецца ў галандскім Апэльдорне.