Дзве каманды будуць прадстаўляць Оршу ў новым чэмпіянаце Віцебскай абласной непрафесійнай баскетбольнай лігі. Гэта ўжо знаёмыя нам па папярэдніх гадах “Сяргееў В” і “Сонейка”. Некаторыя матч 1 і 2 тураў ужо адбыліся, але аршанскія калектывы на пляцоўку яшчэ не выходзілі. Рэгулярны кругавы чэмпіянат пачнецца для іх незвычайна, матчам паміж сабой. Намінальным гаспадаром пляцоўкі стане “Сонейка”, хаця, верагодна, абодва клубы будуць праводзіць свае хатнія матчы ў спарткомплексе “Лакаматыў”. Дакладная дата гульні яшчэ не прызначана.
У папярэдніях чэмпіянатах “Сяргееў В” пастаянна выходзіў у плэй-оф, але трафей не заваёўваў. “Сонейка” больш сціплы па дасягненнях калектыў. Паглядзім, што пакажуць аршанскія каманды сёлета. Тым часам, на старце турніру ўжо адбылася сенсацыя. 2-разовы чэмпіён лігі віцебскі “Фонд” неспадзявана прайграў камандзе “Фантастыка” 87:95.