"Пагадненне мэраў" - гэта праграма Еўрасаюза, якая спрыяе таму каб кіраўнікі мясцовых адміністрацыяў краінаў "Усходняга партнёрства" рабілі свае гарады больш энэргаэфектыўнымі. Праграма існуе даўно і даўно працуе на Беларусь. Нарэшце, на канферэнцыі ў Ерэване і Орша далучылася да яе.
Кіраўнікі мясцовых адміністрацыяў, падпісваючы "Пагадненне", бяруць на сябе абавязак скараціць выкіды СО2 у сваіх гарадах на 30% да 2030 года. Для чаго ім прадстаўляецца кансультатыўная дапамога, новыя тэхналогіі і шанец атрымаць грант на дзейнасць у гэтым кірунку. Калі ж не хопіць самога гранта (ад некалькіх дзесяткаў тысяч еўра да некалькіх мільёнаў), то магчыма і выдзяленне таннага крэдыту. Але да фінансавых паступленняў у Оршу яшчэ далёка. Пасля падпісання, выканкам яшчэ павінен стварыць адмысловую праграму, потым напісаць заяўку і толькі тады - на конкурснай аснове - будзе магчымасць атрымаць непасрэднае фінансаванне.
Акрамя Оршы на гэтай жа канферэнцыі "Пагадненне" падпісалі яшчэ 5 выканкамаў, раней падпісалі і ўжо працавалі па гэтай праграме 16 гарадоў Беларусі.