Аршанцы ў чарговым, ужо 12-м туры чэмпіянату Беларусі па міні-футболе ў вышэйшай лізе прымалі светлагорскі ЦКК. Аўтсайдэры не даставілі шматлікіх праблем "чырвона-чорным", аднак і лік матчу не стаў буйным. На 19-й хвіліне Гусакоў з перадачы Вяршыніна адкрыў лік, а на 29-й хвіліне Еўдакімаў удала асіставаў Ліхачу. У выніку "Вітэн" перамог 2:0.
Пасля 12 згуляных матчаў "Вітэн" мае 22 пункты і займае 6-е месца ў табліцы. Адставанне ад лідэра ВРЗ складае 11 пунктаў.