Матч "Сяргеева В" супраць "Сонейка", сапраўднае аршанскае баскетбольнае дэрбі, было перанесена. Затое абедзьве аршанскія каманды згулялі іншыя матчы, адразу ў рамках 2-га туру. "Сонейка" сустракалася ў Віцебску з БЛ Груп, фаварыты, якімі былі віцябляне, перамаглі 102 - 66 (22-14, 24-12, 30-20, 26-20).
За дзень дагэтуль "Сяргееў В" у аршанскім спартовым комплексе "Лакаматыў" прымаў магілёўскі клуб "М-Сіці" і ўпэўнена перамог суперніка. Цікава, што лік амаль той жа, з якім на заўтра згуляла "Сонейка", "Сяргееў В" перамог "М-Сіці" з лікам 102 - 68(28-14, 23-23, 21-18, 30-13).