У ноч з 21 на 22 лістапада ў вёсцы Сенцюры Дубровенскага раёна загарэўся жылы дом, які належыць безпрацоўнаму грамадзяніну 1964 года нараджэння. Работнікі МНС уратавалі з агню ў суседнім нежылым доме гаспадара жылога дома. Але, на жаль, начны пажар (паведамленне аб ім паступіла пажарным у 3:22 ночы) прынёс чалавечую ахвяру. У доме загінула жанчына 1975 года нараджэння.
Гэты год прынёс некалькі ахвяраў на пажарах, верагодна, бліжэй да канца 2016 года МНС падвядзе выніковыя лічбы. Пакуль жа пажарныя просяць жыхароў трымацца правілаў пажарнай бяспекі.