Валейбольнага сезону аршанцы чакалі доўга. Мала таго, што сёлета ў дывізіёне Б выступае толькі 5 каманд, і каляндар быў, натуральна, скарочаны, дык яшчэ з-за няцотнай колькасці адзін з калектываў прапускае па туры. Таму дывізіён Б распачаўся яшчэ на мінулым тыдні, аднак “Узлёт” першы тур прапускаў. У другім аршанцы прымалі на сваёй пляцоўцы гарадзенскі “Камунальнік”, які складаецца з таленавітых юных валейбалістаў Гарадзеншчыны.
Традыцыйна перапоўненыя трыбуны спартовага комплекса па вуліцы Якубоўскага, 77 гналі каманду наперад, і яна здабыла дзве перамогі. Аднак ніводная не далася “Ўзлёту” лёгка, супернік здолеў біцца да канца, нягледзячы на юны ўзрост. Трэцюю і апошнюю партыю ў суботнім матчы “Ўзлёт” выйграў на шалёным тай-брэйку, які скончыўся толькі на ліку 33:31. У выніку аршанцы перамаглі 3:0. У нядзелю першая выйграная партыя змянілася на пройгрыш у другой, прычым гарадзенцы лідзіравалі з адрывам. Аднак клас валейбалістаў “Узлёта” ўсё ж адбіўся на сустрэчы. Каманда сабралася ў належны момант і выйграла дзве партыі запар, забяспечыўшы сабе перамогу 3:1. Пры гэтым у трэццяй партыі “Камунальнік” здолеў зраўняць лік да пазнакі 21:21, хаця саступаў 6:13. І тым не менш аршанцы сабралі ўсю волю і перамаглі.
Сайт orsha.eu правёў дзве онлайн-трансляцыі з матчаў (першая / другая). Наперадзе “Ўзлёт” мае новыя выпрабаванні, наша рэдакцыя жадае поспехаў аршанскаму валейбольнаму клубу!