Новы сезон аршанскі “Ўзлёт” пачаў дзвюма перамогамі над гарадзенскім “Камунальнікам” 3:0 і 3:1. У складзе каманды за міжсезонне адбыліся невялічкія, але істотныя змены. Браты Анташкевічы – Анатоль і Антон цяпер ужо не выступаюць за каманду. Антон далучыўся да віцебскага “Марка”, якое выступае ў дывізіёне А і ў мінулым сезоне перамагло “Ўзлёт” у плэй-оф чэмпіянату.
Аднак іншыя важныя для каманды валейбалісты на месцы. Фанаты “Ўзлёта” падрыхтавалі маленькую інфаграфіку са спісам гульцоў каманды.