Аршанскія валейбалісты, як і летась, выступаюць у дывізіёне Б чэмпіянату Беларусі. На гэты раз у лігу заявіліся ўсяго 5 клубаў. Акрамя самога “Ўзлёта”, гэта РДУАР-1 і РДУАР-2 з Менску, пастаўскі “Атлант”, а таксама гарадзенскі “Камунальнік”.
Адпаведна, і абедзьве часткі чэмпіянату будуць вельмі кароткія. Адна каманда праз няцотную колькасць камандаў прапускае па адным туры за круг, у выніку у кожнай каманды будзе па 16 згуляных матчаў, бо ў кожным туры супернікі гуляюць па два матчы. Гульні будуць праходзіць па вечарах суботы і раніцах нядзелі.
Мы падрыхтавалі адмысловы каляндар, у якім змешчаны ўсе матчы “Ўзлёта” ў кругавым чэмпіянаце. Там, дзе “Ўзлёт” напісаны першым у пары, там ён прымае суперніка на сваёй пляцоўцы ў Оршы. Калі ж аршанцы напісаныя другімі, значыць, ім адпраўляцца ў госці.