Чэмпіянат свету па самба праходзіў у сталіцы Балгарыі Сафіі. Аршанка Марына Жарская ў фінале вагавай катэгорыі да 52 кг змагалася з Ганнай Харытонавай з Расеі. Дагэтуль беларуска сустракалася з суперніцай, але прайгравала ёй. На гэты раз, нарэшце, беларуска перамагла і заваявала залаты медаль чэмпіёнкі свету. Бронзавы медаль дастаўся Марыі Буёк з Украіны і Гульбадам Бабамуратавай з Туркменістану.
Фотаздымкі фіналу паміж Марынай Жарскай і Ганнай Харытонавай.