Беларуска Марына Жарская выйграла залаты медаль на чэмпіянаце свету па самба ў балгарскай Сафіі. У фінале жаночай катэгорыі 52 кг беларуска, выхаванка трэнера Ігара Камарова, перамагла расейку Ганну Харытонаву. Пасля Марына дала інтэрв'ю журналістам і распавяла пра свой залаты поспех:
Я і Ганна Харытонава правялі шмат часу на кіліме ў змаганні, мы ведаем паводзіны і тэхніку адна адной вельмі добра. Раней заўжды так выходзіла, што я саступала ёй зусім крыху - то адзін бал, то з-за фолу. Дужанне ў фінале на гэты раз было такім цяжкім, як ніколі і нідзе дагэтуль. А зараз я вельмі шчаслівая: тытул чэмпіёнкі свету па самба, нарэшце, скарыўся перад мной! Я ўжо была чэмпіёнкай Еўропы, цяпер стала і найлепшай у свеце. Таму я неверагодна шчаслівая! Велізарны дзякуй усім прыхільнікам, хто падтрымліваў мяне ўвесь час. І асабліва маёй сям'і: дзецям, мужу, бацькам.
Гэта планка, нарэшце, была ўзята мной. Я працягну выходзіць на кілім, каб змагацца за перамогі і далей. Буду выступаць да ІІ Еўрапейскіх гульняў, якія будуць праводзіцца на маёй Радзіме, у Беларусі. Я пастаянна буду спрабаваць рабіць усё магчымае, каб дастойна выступіць і на саміх Еўрапейскіх гульнях. Афіцыйна пакуль не прынята рашэнне пра ўключэнне самба ў праграму Еўрапейскіх гульняў, аднак я лічу гэта выключна справай часу. Нашы трэнеры пачалі ўжо рыхтаваць нас да выступу ментальна. Наша краіна сустрэне спартоўцаў,а мы паспрабуем выступіць добра.
А пакуль я мару проста адпачыць - адправіцца на марское ўзбярэжжа разам з сям'ёй, часова забыцца на ўсё астатняе.