На Лядовай арэне Оршы 26 і 27 лістапада адбудуцца два матчы Адкрытага чэмпіянату Беларусі па хакеі з шайбай. Ерэванскі "Арарат", які, як вядома, усе хатнія матчы праводзіць у Оршы, згуляе са жлобінскім "Металургам-2". Матч 26-га лістапада пачнецца а 17:00, на наступны дзень а 13:00.
Уверсе табліцы ўзнікла шчыльнасць вынікаў, але пакуль па дадатковых паказчыках "Арарат" горш за супернікаў і таму займае толькі 5 радок табліцы. Лідэрства трымае салігорскі "Шахцёр-2", які на 11 пунктаў апярэджвае армянскі клуб. "Металург-2" замыкае табліцу.