Працягваецца чэмпіянат Беларусі па хакеі сярод каманд Вышэйшай лігі (2-га ўзровень айчыннага хакею пасля Экстралігі). Ерэванскі “Арарат”, які прымае супернікаў у Оршы на Лядовай арэне, згуляў два хатнія матчы з “Металургам-2” са Жлобіна. Ні ў адной з дзвюх сустрэч аўтсайдэры чэмпіянату не здолелі на роўных супрацьстаяць армянскаму клубу. “Арарат” перамог у першы дзень з непрыстойным лікам 13:1. Другі матч завяршыўся больш “сціплай” вікторыяй 7:0.
Пасля дзвюх запар перамог “Арарат” набраў 47 пунктаў і падняўся на 3-е месца ў табліцы. “Металург-2” працягвае займаць апошнюю пазіцыю.