Справа ў тым, што 2-га лютага скончыўся афіцыйны тэрмін заявак клубаў для ўдзелу ў 1-й лізе чэмпіянату Беларусі по футболе. Пераможца 2-й лігі сезону-2013 "Гомельчыгункатранс" сваю заяўку на ўдзел у пазначаны тэрмін не падаў, а заняўшы другое месца "Нёман" з Мастоў накіраваў на адрас Беларускай федэрацыі футбола афіцыйную адмову ад удзелу ў 1-й лізе.
Прычына празрыстая і даўно вядомая футбольнаму людству - адсутнасць дастатковых грошаў. Абодва клубы застаюцца гуляць у 2-й лізе і на сезон-2014. Хутчэй за ўсё месца гамельчукоў зойме менская "Зорка-БДУ", якая якраз мае неабходную інфраструктуру і грошы. А вось на места мастоўцаў прэтэндуе чарга кандыдатаў, у тым ліку і "Орша". Паводле рэгламенту, першае слова за "Жлобінам", які заняў 4-ю пазіцыю летась, далей ідуць не больш заможныя "Баранавічы". А вось калі яны адмовяцца, чарга дойдзе і да "Оршы".
Зрэшты, празмерна радавацца патэнцыйнаму павышэнню любімага клуба ў класе аршанскім аматарам футбола не варта. "Орша" нават выступаючы ў 2-й лізе перыядычна мае разнастайныя праблемы. Выхад у 1-ю лігу прадугледжвае наяўнасць юнацкіх камандаў. Яны ёсць, але ў горадзе, у якім усяго два футбольных трэнеры, можа ўзнікнуць іншая праблема - з фінансаваннем, са складам, аўтобусам ці яшчэ чым-небудзь. На жаль, маем перад сабой сумныя прыклады за апошняе дзесяцігоддзе. Тым больш цяпер "Орша" залежыць ад аддзелу адукацыі, фінансавання наўрад ці стане больш.
Наш сайт сочыць за развіццём падзей.