Аршанскае "Сонейка" з новага сезону ВітАНБЛ называецца O.R.C. У спартовым комплексе "Алімпіец", дзе ўпершыню згулялі афіцыйны матч баскетбольнай лігі, аршанцы прымалі "Акадэмспорт" са Смаленска. Лёс паядынку ўва многім прадвырашыла першая чвэрць, якую аршанцы прайгралі з розніцай "-10". Астатнія тры чвэрці засталіся якраз за "сонечнымі", але было позна. Выніковы лік сустрэчы 75 - 78 (16-26, 20-18, 16-15, 23-19). Толькі тры пункты аршанцы саступаюць смаленскім гасцям.
На фотаздымку з сайту ВітАНБЛ фрагмент першага матчу O.R.C. у сезоне, калі каманда саступіла моцнаму віцебскаму БЛ Груп 66:102.