Валейбалісты аршанскага "Узлёта" сустракаліся ў гасцявым матчы з менскім РДУАРам-1. Юныя і таленавітыя валейбалісты са сталіцы двойчы нанеслі паразу аршанцам, якія на гэты раз не здолелі праявіць лепшых якасцяў. Асабліва тое датычыць першага, суботняга матчу. Тады РДУАР-1 перамог 3:0 (25:18, 25:23, 25:18). У другой, ужо нядзельнай сустрэчы, "Узлёт" узяў ужо дзве партыі, але перамога ўсё адно дасталася сталічным валейбалістам 3:2 (26:24, 23:25, 16:25, 25:21, 19:17).
Такім чынам, пасля дзвюх вікторый над гарадзенскім "Камунальнікам" у першым туры, паследвалі два пройгрышы ў другім.