Чэмпіянат Віцебскай абласной непрафесійнай баскетбольнай лігі “разганяецца”. У Оршы абедзьве аршанскія каманды правялі чарговыя каляндарныя паядынкі. Аршанскі O.R.C. саступіў “Pro100” 58 - 75 (17-17, 15-20, 17-15, 9-23), усё вырашыла правальная для нашай каманды заключная чвэрць матчу.
“Сяргееў В” сустракаўся з “Фантастыкай” і перамог 88 - 78 (20-16, 27-25, 19-15, 22-22). Гульня праходзіла ўпарта і перамога не далася аршанцам проста.